Cherry-Cards


Крыху слоў пра тое,
як састаўляць паштоўку


Для таго каб паслаць паштоўку, Вам спачатку трэба яе выбраць.
Гэта робіцца на першай старонцы сайта. Вы можаце выбраць паштоўку,
якая Вам спадабалася, перабіраючы розныя катэгорыі.

Пасля таго як паштоўка выбрана, пстрыкніце па ей, і Вы трапіце на
старонку састаўлення паштоўкі, дзе зможаце напісаць свае віншаванне і імя
адрасата. Звярніце асаблівую ўвагу на правільнае напісанне электроннага адраса.
Бо калі Вы памыліцеся, то паштоўка так ніколі і не дойдзе да адрасата, што даволі
крыўдна. А можа здарыцца і так, што паштоўка трапіць іншаму чалавеку, што
ўжо зусім непрыемна. Таму ўважліва пішыце электронны адрас, і не
толькі таго чалавека, якога Вы віншуеце, але і свой уласны.
Асабліва калі Вы пажадаеце атрымаць пацвярджэнне
аб тым, што паштоўку прачыталі.

Дадаткова Вы можаце выбраць каляровую схему паштоўкі.
Прычым можаце гэта зрабіць самастойна, а можаце выкарыстаць
адзін з гатовых каляровых набораў.

Ну, калі ўсе гатова, то смела цісніце кнопку "Праглад" - і
Вы ўбачыце, як будзе выглядаць канчатковая паштоўка. Ну як?
Падабаецца? Калі так, то смела пстрыкайце па кнопцы
"Адправіць", калі штосьці не падабаецца, то Вы
можаце легка адрэдагаваць змест
паштоўкі.








Copyright © 2002-2013 web-studio "Cherry-Design" | Усяго наведвальнікаў было на гэтай старонцы: 5121 (+1)