Cherry-Cards


Пра праект
віртуальных паштовак


Сайт віртуальных паштовак з'яўляецца некамерцыйным праектам web-студыі
"Cherry-Design". Зроблены для душы і ад душы. І самае галоўнае - пры
стварэнні паштовак былі выкарыстаны толькі аўтарскія работы!
І гэта правіла будзе строга выкарыстоўвацца і надалей.

Калі Вы добра малюеце ці прафесійна захапляецеся фатаграфіей,
то ў мяне да Вас прапанова. Чаму б нам не аб'яднаць намаганні? Можа, з
Вашых работ атрымаюцца добрыя паштоўкі? Калі Вы згодны падзяліцца сваім
майстэрствам і дапамагчы ў стварэнні новых цудоўных паштовак, то я
буду Вам шчыра ўдзячны. Напішыце мне пісьмо на адрас
cherry-design(at)mail.ru і сцісла апішыце, што Вы
можаце прапанаваць.

Усімі правамі на фатаграфіі і малюнкі, выкарыстаныя пры стварэнні
паштовак, валодаюць іх аўтары. Спасылка на электронны адрас альбо
хатнюю старонку аўтара прыведзена ў апісанні катэгорый
(між іншым, спасылкі можа і не быць - гэта
залежыць толькі ад жадання аўтара).

Па ўсім пытанням, звязаным з функцыянаваннем сайта віртуальных
паштовак, калі ласка, пішыце на адрас cherry-design(at)mail.ru.

Вялікі дзякуй, што Вы трапілі ў гэты невялічкі куточак
такой неабдымнай сеткі. Спадзяюся, што Вам
гэта прынесла хоць крыху радасці!







Copyright © 2002-2013 web-studio "Cherry-Design" | Усяго наведвальнікаў было на гэтай старонцы: 5173 (+1)